Я ў тым мастацкім агародзе

Толькі марная трава,

А якая? Смех, дый годзе:

Я – пякучка – крапіва.

К.Крапіва

 

4 сакавіка 2021 г. да 125 – годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, паэта-сатырыка, драматурга, перакладчыка, вучонага-мовазнаўцы Кандрата Крапівы ў 8 “В” класе была праведзена літаратурная віктарына “Майстар слова – Кандрат Крапіва”.

Вучні расказвалі пра асноўныя вехі біяграфіі і творчага жыцця славутага класіка беларускай літаратуры, адказвалі на пытанні віктарыны, складалі крыжаванкі па творчасці пісьменніка. Напрыканцы мерапрыемства прагледзелі  анімацыйны фільм, створаны па байцы Крапівы “Дыпламаваны Баран”.